
Яркім акцэнтам святкавання 755-годдзя Магілёва стаў канцэрт узорнага аркестра народных інструментаў “Прыдняпроўцы” (кіраўнік Клявец А.А.), які прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 3 імя М. М. Салдатава”.
У ім прынялі ўдзел таленавітыя дзеці і педагогі, бацькі і госці, якія прыбылі на свята, жыхары Магілёва ўсіх узростаў і прафесій, закаханыя ў свой горад.
Сёння, захоўваючы свае непаўторнае аблічча, горад на Дняпры развіваецца, абрастаючы культурнымі і спартыўнымі аб’ектамі, жылымі кварталамі, утульнымі паркамі і скверамі, але галоўная яго каштоўнасць – гэта маладыя людзі, якія аддаюць часцінку сябе, сваіх сэрцаў і душ для росквіту любімага горада. Дзякуючы такім таленавітым маладым магілёўцам, іх яркім ідэям, працавітасці і гасціннасці горад становіцца яшчэ прыгажэй і ўтульней! З днём нараджэння, любімы горад!

