Увесь тыдзень у дзяржаўнай установе адукацыі “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №3 імя М.М.Салдатава” праходзіць акцыя, прымеркаваная да дня роднай мовы.

Акцыя “Мае любімае беларускае слова” мае на мэце звярнуць увагу на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт нашай роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі былі і застаюцца: маці, Радзіма, шчасце, мара, зорка, каханне, натхненне, мір. Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу цудоўную краіну!🇧🇾♥